ПрайдзіСвет (prajdzisvet) wrote,
ПрайдзіСвет
prajdzisvet

Анонс

Напэўна вы ўсе ўжо чулі, што надоечы выйшаў часопіс ПАМІЖ, і што там былі зьмешчаныя інтэрв'ю з беларускімі перакладчыкамі дзіцячай літарутуры. Зьмешчаныя та яны былі, але вось у такім выглядзе:

Разумеючы канцэпцыю часопіса-паручніка, у якім вытрымкі з інтэрв'ю былі змешчаны ў якасці правілаў, я не змог пераадолець цікавасці, каб не даведацца, а як жа выглядала першакрыніца. Таму мне давялося самым падступным чынам скрасьці друкапісы з рэдакцыі часопіса ПАМІЖ, у чым вам адкрыта прызнаюся. Балазе, паміжаўцы ў крыўдзе не засталіся:)

Такім чынам, найбліжэйшым часам на сайце prajdzisvet.org з'явяцца анкеты перакладчыкаў дзіцячай літаратуры, якія мне ўдалося адшукаць у рэдакцыйным стале ПАМІЖу.

Вось на такія пытанні адказвалі перакладчыкі:

1. Якая кніжка ў Вас у дзяцінстве была самая любімая?

2. Што падштурхнула Вас перакладаць менавіта гэты твор?

3. З чым Вы звязваеце сучасную тэндэнцыю з'яўлення цэлага шэрагу беларускіх перакладаў дзіцячай літаратуры?

4. Ці трэба ў нечым здзяцінець, каб перакласці або напісаць дзіцячы твор?

5. Якой традыцыяй перакладу (чысты пераклад або адаптацыя) Вы кіраваліся і чаму? Як ставіцеся да гэтых традыцый – добрыя бакі, заганы?

6. Як, на Вашую думку, дзіцячая літаратура ўплывае на свет дарослых?

7. Якія дзіцячыя творы, на Вашую думку, яшчэ неабходна перакласці на беларускую мову?

8. Ці плануеце Вы перакладаць і надалей? Ці будзе гэта зноў твор для дзяцей?

Чакайце адказаў!
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments