ПрайдзіСвет (prajdzisvet) wrote,
ПрайдзіСвет
prajdzisvet

Водгук на часопіс “Паміж” вучаніцы 8 класа…

23 лістапада

Дамашняя работа.

Сачыненне.

Некаторыя могуць падумаць (а нехта ўжо нават паспеў падумаць), што “Паміж” – гэта падручнік для дзяцей. Аднак насамрэч гэта падручнік па дзецязнаўстве: мабыць, толькі пераклад з “Акадэміі доктара Клякса” Яна Бжэхвы, зроблены Аленай Пятровіч (вельмі знакамітай перакладчыцай, якая паспела ўжо надрукавацца з раманам Капусціньскага, а яшчэ яна рабіла ў нашым класе апытанку для магістарскай дысертацыі), можна дазволіць прачытаць хлопчыку ці дзяўчынцы, малодшым за 8 клас. А можа, нават за 11 клас. Я там яшчэ не вучылася, таму дакладна сказаць не магу.

Але напэўна ведаю: даваць “Паміж” сёмаму класу (і асабліва 7 “Б”) няма ніякага сэнсу. Любы падручнік пачынаецца артыкуламі агульнага характару, і “Паміж” зусім не выключэнне. І ў пачатку, і ў канцы змешчаныя творы Паўла Анціпава, якія ўводзяць навучэнца ў курс справы: чым усё пачынаецца і чым мусіць скончыцца. Ab ovo, так бы мовіць, як казала нашая настаўніца па гісторыі, і дадавала: usque ad mala, што значыць, ад яйка да яблыкаў. Пра яблыкі я ў апавяданнях Паўла Анціпава, праўда, нічога не знайшла, але затое там ёсць пра 11 клас. Дзе я, як ужо казалася вышэй, пакуль не вучылася.

З прычыны, што падручнік атрымаўся досыць вялікі, я зараз каротка раскажу пра самыя любімыя мае раздзелы – бо дзве пяцёркі мне ўсё адно не паставяць, а на адну і гэтага хопіць.


Чытаць далей Водгук Ганны Янкута на часопіс "ПАМІЖ"
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 10 comments