ПрайдзіСвет (prajdzisvet) wrote,
ПрайдзіСвет
prajdzisvet

Аліса

На продаж выстаўлены асобнік “Алісы ў Залюстроўі”, што належаў Алісе Лідэл (Alice Liddell) – брытанцы, якая стала прататыпам кэралаўскай гераіні. Таргі на аўкцыёне Profiles in History адбудуцца 16 снежня, кошт лота ацэньваецца ў 150 тысяч даляраў, паведамляе Reuters.

У 1862 годзе матэматык Чарлз Доджсан выправіўся на пікнік з Алісай Лідэл і яе сёстрамі. Падчас прагулкі ў чоўне дзяўчынка папрасіла яго расказаць казку, і той прыдумаў гісторыю пра Алісу, якая правалілася ў трусіную норку. Пасля Доджсан запісаў казку і выдаў яе пад псеўданімам Льюіс Кэрал.
Крыніца

А вось як вырашылі адзначыць піцерскія дызайнеры гадавіну першага перакладу "Алісы" на расейскую мову, зробленага Набокавым у 1923 годзе. Яны крэатывілі над стварэннем сукенкі для Алісы!
І для іншых герояў:)
Крыніца
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments