ps10

З днём паэзіі!

З днём паэзіі віншуем вас перакладам! Пазнаеце паэта?
Арыгінал гл. па спасылцы.

Демон

Ночью глухой, когда стынут светила бессильные
И умирает последнего ветра порыв,
Сел на окно человек, тьму навеяв могильную,
Крыльями мыши летучей все звезды закрыв.
Складывал и распрямлял вновь и вновь он крыла молчаливые,
Падала пыль расстояний межзвёздных пустых…
Были похожи крыла на поникшие косы оливы
Или комет потускневших, усталых хвосты.
— Кто ты? — спросил я его.
— А зачем хочешь знать ты об этом?
— Что ты?
— Звезда и цветок я. Погоня и бег.
— Где же ты был?
— Я не помню, забыл я планеты,
Где обжигал мои крылья огонь и окутывал снег.
Collapse )

Пераклад з беларускай - Кацярыны Маціеўскай.
ps10

Пэтра Дваржакава ( Petra Dvořáková )

Я – голад (Já jsem hlad)
Фрагменты з кнігі

Гісторыя пра змаганне з ментальнай анарэксіяй,
пра пошук, шлях і вяртанне да жаночай душы

<…>
Знаёмыя пахі

узрост 24 гады | рост 168 см | вага 51 кг
Тады я зноў, праз колькі гадоў, наважылася напісаць Міхалу. Ён быў знаёмы з маім мужам і прыйшоў да нас у госці. Не здарылася нічога асаблівага, проста пасядзеў у нас хвілін дваццаць, мы пагаварылі пра сям’ю, пра будаўніцтва дому, і ён хутка пайшоў. Але менавіта тады настаў вырашальны момант, які ўва мне зноў распаліў прагу ягонай блізкасці. Калі я пайшла яго праводзіць і ўваходзіла з дзіцём на руках у ліфт, ён зусім лёгенька дакрануўся да маёй спіны...

Чытаць далей: http://prajdzisvet.org/text/636-ja-holad.html

пераклад з чэшскай – Сяргей Сматрычэнка
ps10

Джэймс Джойс (James Joyce)

Прыкрае здарэнне (A Painful Case)
Апавяданне

М-р Джэймс Дафі жыў у Чэпелізодзе, бо хацеў жыць як мага далей ад горада, у якім нарадзіўся, і таму што ўсе іншыя прадмесці Дубліна падаліся яму несамавітымі, сучаснымі і прэтэнцыёзнымі. Ён жыў у старым змрочным доме, з ягоных вокнаў можна было глядзець на занядбаны бровар ці ўверх, уздоўж плыткай рэчкі, на берагах якой стаяў Дублін...

Чытаць далей: http://prajdzisvet.org/text/111-prykraje-zdarennie.html

Пераклад з ангельскай – Ігар Бабкоў
ps10

У Германіі выйшаў раман пра мастака Хаіма Суціна ‐ prajdzisvet.org



У марфінавым трызненні мастак бачыць карціны свайго жыцця: паўсапраўдныя, паўпрыдуманыя эпізоды з дзяцінства ў Смілавічах, навучанне ў Віленскай мастацкай школе, нястомную мару пра Парыж як сусветную сталіцу мастацтва, сяброўства з Мадыльяні, нечаканую славу і канец залатых часоў у Парыжы…

чытайце цалкам на prajdzisvet.org
ps10

Гіём Апалінэр (Guillaume Apollinaire)

Пражскі прахожы (Le Passant de Prague)
Апавяданне

У сакавіку 1902 году я быў у Празе. Ехаў я туды з Дрэздэна.

У Бадэнбаху, на аўстрыйскай мытні, я зразумеў з паводзінаў службоўцаў чыгункі, што нямецкай суворасці ў імперыі Габсбургаў не існуе.

Калі на вакзале я пацікавіўся, дзе можна здаць рэчы на захаванне, службовец узяў у мяне валізу, потым, дастаўшы са сваёй кішэні квіток, разарваў яго напалам і працягнуў мне адну палову, сказаўшы, што я мушу яе захаваць. Службовец запэўніў мяне, што сам будзе беражліва захоўваць другую палову і калі пасля прад'яўлення яму маёй паловы квітка ён прыкладзе да яе сваю палову і паловы гэтыя сыдуцца, то я давяду тым самым, што напраўду з'яўляюся ўладальнікам багажу і змагу забраць валізу. Пайшоўшы з ёю, ён зняў, трэба прызнаць, не дужа прыгожую форменную кепку і з пачцівасцю кіўнуў мне галавою...

Чытаць далей: http://prajdzisvet.org/text/1043-prazhski-prakhozhy.html

Пераклад з французскай – Алесь Асташонак
ps10

Шарлота Пэркінс Гілман ( Charlotte Perkins Gilman )

Жоўтыя шпалеры (The Yellow Wallpaper)

Апавяданне

"Звычайным людзям накшталт нас з Джонам рэдка надараецца завалодаць родавым маёнткам на цэлае лета.
Каланіяльным асабняком, спадчыннай маёмасцю ці, прыкладам, домам з прывідамі – верх рамантыкі! Праўда, чакаць такіх падарункаў лёсу не выпадае.
Але я з гонарам заяўляю: нешта дзіўнаватае ў ім ёсць.
Іначай чаму яго здалі нам так танна? Чаму ён пуставаў так доўга?
Джон кпіць з мяне, але ў шлюбе так і мусіць быць.
Джон неймаверна практычны. Ён не выносіць рэлігіі, надзвычай гідзіцца забабонаў і адкрыта здзекуецца з любых аповедаў пра рэчы, якія немагчыма пабачыць, адчуць і раскласці на формулы.
Джон – доктар, і МАГЧЫМА (я б ніколі не сказала гэта жывой душы, але перада мною мёртвая папера, што для мяне вялікая палёгка) – МАГЧЫМА, гэта адна з прычынаў таго, што я ачуньваю так павольна.
Ведаеце, ён не верыць, што я хворая!
Але што тут зробіш?.."

Чытаць далей: http://prajdzisvet.org/text/529-zhoutyja-shpaliery.html

Пераклад з ангельскай – Юля Цімафеева
ps10

Прэмію імя Гедройца атрымаў Уладзімір Някляеў

Сёння, 1 сакавіка, у канферэнцыйнай зале Princess гатэля Crowne Plaza абвясцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Яе другім лаўрэатам стаў Уладзімір Някляеў. Ён атрымае 115 мільёнаў рублёў за кнігу “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.

чытайце цалкам на prajdzisvet.org
ps10

Пара ядвабных панчохаў (A Pair of Silk Stockings)

Кейт Шапэн (Kate Chopin)
Апавяданне

Аднойчы маленькая місіс Сомэрс неспадзявана стала ўладальніцай пятнаццаці даляраў. Гэта падалося ёй даволі значнай сумай, і набіты грашыма партманэт надаваў пачуццё значнасці, якога яна не адчувала ўжо даўно.
Пытанне, якім чынам выгадна патраціць грошы, хвалявала яе больш за ўсё. Дзень ці два яна хадзіла нібы ў сне, хаця насамрэч была занураная ў развагі і падлікі. Яна не хацела дзейнічаць паспешліва, не хацела зрабіць нешта такое, пра што потым давядзецца шкадаваць. Але ціхай начной гадзінай, лежачы без сну і пракручваючы ў галаве свае планы, яна, падаецца, знайшла, якім чынам справядліва і разумна скарыстаць тыя грошы...

Чытаць далей: http://prajdzisvet.org/text/641-para-jadvabnykh-panchokhau.html

пераклад з ангельскай – Юля Цімафеева
ps10

Слуга (O criado)

Тэрэза Вэйга (Teresa Veiga )
Апавяданне

Яшчэ да таго як я нарадзілася, становішча маёй сям'і настолькі пагоршылася, што з усіх слугаў засталіся двое: адна, маладая, была штораз новая і ніколі надоўга не затрымлівалася, а другая – старая, яшчэ выхавання маёй нябожчыцы бабулі, да таго ж глухая і непачцівая. Пазней мой тата прыняў на службу дванаццацігадовага хлопца, які прасіўся на працу за ложак, ежу і новую вопратку да дня Усіх душ [1].
На той час мне было не больш за шэсць гадоў, таму я дрэнна памятаю, што тады адбывалася. Аднак па тым, што мне расказвалі і што я бачыла пасля сама, я ведаю, што мая маці не ўхваліла гэтага рашэння з самага пачатку...

Чытаць далей: http://prajdzisvet.org/text/528-sluha.html
пераклад з партугальскай – Наталля Козінцава
ps10

У Кембрыджы выходзіць новае выданне вершаў Кіплінга

На сайце выдавецтва Cambridge University Press сярод кніг, якія вось-вось з'явяцца ў продажы, прадстаўленае новае трохтомнае выданне вершаў Рэд'ярда Кіплінга. Паводле анонсу, гэта будзе першы па-сапраўднаму поўны збор вершаў гэтага аўтара, у які ўвойдуць у тым ліку неапублікаваныя творы.

чытайце цалкам на prajdzisvet.org